|
Вось надышлi Каляды. У гэтыя чароуныя святочныя вечары нельга было рабiць хатнюю работу, таму старэйшыя бавiлi час за гутаркай, сустракалi гасцей, адным словам, адпачывалi. Вось так у адзiн з вечароу, седзячы каля цеплай печы, унучыкi папрасiлi бабулю, каб яна расказала iм казку. Бабуля згадзiлася. Зiмовая казка. "Дауным-дауно на нашай планеце жылi сумленныя i працавiтыя людзi. Нiхто школi не злавауся, зауседы працавалi разам, разам святкавалi, дапамагалi адзiн аднаму. А як яны спявалi. Усе зацiхала наукола, калi чулiся шчаслiвыя песнi. I толькi Зайздрасць была незадаволена. I яна наклiкала на людзей бяду. Ужо не чулася больш песень. Злоснымi i чужымi сталi памiж сабой не толькi суседзi, але i радня. Людзi сталi жорстюмi, пахаладзелi у iх сэрцы, i паступова усе пачало ператворвацца у лед: заледзянелым стала жылле, ледам пакрылiся рэчю, раслшы, дрэвы, жывелы, а потым i самi людзi ператварылiся у ледзяныя глыбы. Страшна i холадна стала на Зямлi. I толькi адна маленькая Дзяучынка блукала памiж гэтымi ледзяшамi. Вятры жа замяталi яе слядочю, а яна бегала I плакала, прасiла Зайздрасць, каб тая вярнула жыцце на планету. Зайздрасць адказала Дзяучынцы: - Толькi чалавечая любоу растопiць ледзяныя глыбы, з'явiцца узаемаразуменне, i людзi зноу палюбяць сваю планету. Дзяучынка падумала: "Дзе ж тыя людзi, калi вакол толью лёд ды снег?" I яна хуценька пачала абдымаць сваiмi маленьюмi ручкамi заледзянелыя фiгуры людзей, жывел, сагравала дыханнем кожную травiнку, дрэвы, раслiны. Але у яе нiчога не атрымоувалася, i яна заплакала горкiмi слязьмi, якiя ператваралiся у градзiнкi i са звонам кацiлiся па заледзянелай зямлi. Раптам перад Дзяучынкай з'явiуся Дзядуля. Ен прытулiу малую да сябе, пагладзiу па русай галоуцы i сказау: -Я ведаю тэту сумную гiсторыю. Зайздрасцi дапамагаюць яе сяброукi: Злосць, Жорсткасць, Хлусня i Бессардэчнасць. Вось яны разам i зрабiлi Зямлю такой ледзяной i пустыннай. Зайздрасць табе усе правтьна сказала: той, хто захоча выратаваць Зямлю, павiнен любiць яе, як сабе. Але не кожны захоча ахвяраваць сабой. Дзяучынка задумалася на iмгненне, а потым прашаптала: - Дзядуля, дык гэта я змагу зрабiць, бо больш нiкога няма, усе замерзлi. Я павiнна вярнуць жыцце на нашу планету. Дзяучынка радасна засмяялася, шчочкi заружавелi. Блакiтныя вочкi заблiшчэлi маленькiмi азерцамi ад таго, што гэта залежыць ад яе: будзе жыцце на Зямлi цi не. Дзядуля паглядзеу на Дзяучынку з усмешкай сказау: -Ты вельмi смелая i разумная Дзяучынка, хоць i маленькая. У цябе вялiкае i гарачае сэрца. У цябе усе атрымаецца. I, каб табе не было страшна, я буду зауседы з табой. А зараз заплюснi вочы. Дзяучынка зажмурылася i праз нейкi момант зноу падняла вейкi. О, якое дзiва! Яна была высока у небе. А унiзе вiсеу вялiзны шар. Там жа стаяу Дзядуля i ветлiва ей усмiхауся. Дзяучынка засмяялася. I зорачкi, якiя былi рассыпаны па усяму небу, замахау ей сваiмi праменьчыкамi.. Тут яна пачула голас Дзядулi: - Мiлая Дзяучынка, ты зараз бачыш сваю планету Зямля. Ад твайго смеху i радасцi пачынае абуджацца прырода. Цяплом свайго сэрца ты растопiш лед на Зямлi, i жыцце зноу вернецца сюды. Людзi, якiя ажывуць, зауседы будуць бачыць цябе. Ведаеш, хто ты зараз? Ты самая яркая зорка на небе. Пакуль у тваiм жыццi будзе жыць любоу, пакуль у цябе будзе жаданне дапамагаць сваей планеце, жыцце на Зямлi будзе працягвацца. А яшчэ, мтая Дзяучынка, людзi дадуць табе iмя - зорка Мiлавiца. Запомнi гэта. "Вось так закончылася гэта гiсторыя, мае любыя, - сказала бабуля i усмiхнулася. - Я думаю, што вы зразумелi, аб чым я вам расказала. А зараз мы пойдзем за святочны стол, нас ужо чакаюць". Цепла было у хаце, пахла хвойкай. Вельмi прыгожа выглядау святочны стол. Радасныя усмешкi былi на тварах дзяцей i дарослых, а з неба на усе гэда паглядала самая прыгожая зорка "Мiлавiца" . Казку склалi: Дана СТРУНЕУСКАЯ (11г.), Анюта АХРЭМЧЫК (10 г.), Люда ДУРОВIЧ (10 г.), . Вiка ВОЛЧЫК(11 г.), Алена ГЕРМАН (8 г.) I кiраунiк фальклорнага калектыва "Мiлавiца" ЦВР "Ветразь" Марыя СНIТКО.
|